Школьный музей

«Чтим прошлое – ценим настоящее»

развернуть

У Мінойтаўскай СШ у межах абласной акцыі «Чтим прошлое – ценим настоящее», прысвечанай Году міру і стваральнай працы, прайшлі мерапрыемствы “Ідзём у музей”.

Посмотреть отчет

свернуть

Пашпарт музея

развернуть
Пашпарт музея
 

Этнагафічны музей “НАША СПАДЧЫНА”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінойтаўская сярэдняя школа»

Адрас: 231311, Гродзенская вобл., Лідскі р-н, в. Мінойты, вул. Чырвонаармейская, д. 3. тэл: (80154)597241

Гісторыя музея

А гісторыя музея «НАША СПАДЧЫНА" пачалася так: у 1994 годзе па прапанове выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Астравух Д.Б. у кабінеце беларускай мовы і літаратуры было  выдзелена месца для размяшчэння прадметаў, якія выкарыстоўваліся беларусамі ў XIX і XX стагоддзях. Усё гэта трэба было для дэманстрацыі на ўроках мовы і літаратуры. Дзеці з задавальненнем прыносілі гэтыя рэчы ў школу.

Да 1997 года іх сабралася так шмат, што прыйшлося шукаць больш падыходнае месца для іх размяшчэння.

10 лістапада 1998 года па загадзе дырэктара школы быў адкрыты музейны пакой «Наша спадчына».

2 снежня 2015 года музейны  пакой «Наша спадчына»   пераведзены ў статус музея і быў вызначаны профіль «этнаграфічны».

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.

 

У музеі функцыянуюць тры асноўныя экспазіцыі:

 

Экспазіцыя "Жыццё і побыт беларускай вёскі канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя»

У вуглу, каля печы, знаходзіўся качарэжнік – месца дзе стаялі вілкі для гаршкоў (ухваты), драўляная качарга, чапяла, памяло, мяцёлка і інш.

Супраць печы, каля ўвахода, размяшчаўся гаспадарчы кут (“Бабін кут”). Там стаяла кадушка для вады, драўляныя вёдры, даёнка, апалушкі, сальніца, бельчык і інш. На сцяне вісела кухонная паліца з посудам.  Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзённая верхняя вопратка.

Ніжэй вокнаў, уздоўж сцен, уладкоўвалі шырокія лавы. На скрыжаванні лаў, на покуце, ставілі хлебную дзяжу.

Покуць (“Чырвоны кут”) – найбольш шаноўнае месца ў хаце. На покуце развешвалі абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі, пучкі асвечаных у храме жытнёвых каласоў і траў.

На покуці стаяў засланы абрусам стол, на ім звычайна пакідалі хлеб, прыкрыты ручніком.

У гэты час выкарыстоўваюцца драўляныя ложкі. Ля сцяны стаяў куфар для адзення, які быў дэкаратыўна аздоблены. Істотную ролю ў афармленні інтэр’ера адыгрывалі посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, што адлюстроўвае багатую творчасць мясцовых майстроў.

Вёскі на Лідчыне часта знішчаліся пажарамі, руйнаваліся ад шматлікіх войнаў, ала яны адбудоўваліся на руінах і папялішчах. Мінойтам пашанцавала іх не закранула хваля знішчэння, таму за ўвесь час свайго існавання вёска паступова павялічвалася.

Экспазіцыя “Ля вытокаў ткацтва”

 Людзі вёскі Мінойты вельмі працавітыя. Кожная сялянская сям’я самастойна займалася разнастайнымі промысламі: ткала і шыла адзенне, абутак, пляла з лазы і саломы дамашнюю ўтвар, вырабляла посуд і г.д. У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Асвятлялася хата лучынай, якую замацоўвалі ў спецыяльным прыстасаванні – лучніку. Лучына нагадвала смалісты корчык, што доўга гарэў і даваў святло.

Экспазіцыя "Інтэр'ер дома сярэдзіны ХХ стагоддзя”

У экспазіцыі прадстаўлены прадметы побыту 60-х гадоў ХХ стагоддзя: гэта і цэферблатны тэлефон, швейная машынка і прас, фотаапараты. Таксама на стале стаіць механічны будзільнік. Ззаду ключ, які трэба было паварочваць з усіх сіл, каб завесці на суткі.  Дзерманцінавы чамадан, з якім ездзілі ў госці. Авоська-гэта сеткаватая расцягваюшчая  сумка. Радыёла "Рэкорд 66". Можна было наладзіць на хвалю і слухаць радыё. Зверху адкрывалася вечка і ўстаўлялася пласцінка.

У музеі праходзяць розныя мерапрыемствы: тэматычныя і аглядныя экскурсіі, выставы, віктарыны,  і многае іншае.

 
  1. Год адкрыцця музея 02.12.2015
  2. Профіль музея этнаграфічны
  3. Займаемая плошча (кв.м.): экспазіцыі 55,07 кв.м., фондасховішча 9 кв.м.
  4. Колькасць экспанатаў усяго 317, у т.л. асноўнага фонду 221
  5. Колькасць экспанатаў, паступіўшых на працягу года 24
  6. Кіраўнік музея: Папко Людміла Юр'еўна, адказная за работу бібліятэкі, тэл. (80154)657231.
  7. Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
свернуть