Спартыўнае свята "Здаровы я - здаровая сям'я"

07.09.2024
Дзень здароўя ў школе — гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Вось і 7 верасня ў нашай школе прайшло спартыўнае свята "Здаровы я - здаровая сям'я". Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці і таварыскія якасці ў конкурсах. Добры настрой, зарад энергіі на ўвесь дзень атрымалі ўдзельнікі ў якасці прыза.
поделиться в: